МЕХАНІЗМЫ РЭАЛІЗАЦЫІ КУЛЬТУРНАЙ ПАЛІТЫКІ КРАІН ЕЎРОПЫ
Аннотации
Артыкул прысвечаны аналізу магчымасцей асноўных механізмаў рэалізацыі культурнай палітыкі. Разглядаюцца асноўныя падыходы, якія выкарыстоўваюцца ў краінах Еўропы. Асноўнымі механізмамі здзяйснення культурнай палітыкі з’яўляюцца: прававы, адміністрацыйны (арганізацыйна-структурны), эканамічны (фінансавы), кадравы, інфармацыйны. Аўтар робіць вывад аб тым, што механізмы рэалізацыі культурнай палітыкі ўяўляюць сабой адносна цэласнае адзінства мэтаў, функцый і сродкаў, эфектыўнае выкарыстанне якіх дазваляе ў поўнай меры рэалізоўваць культурную палітыку. Рэальны і дзейсны вынік можа быць атрыманы толькі пры комплексным выкарыстанні ўсіх пералічаных метадаў, калі яны дапаўняюць і падмацоўваюць адзін аднаго.