ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ ХРЫСЦІЯНСТВА ЯК АСНОВА МІЖАСОБАСНАЙ КАМУНІКАЦЫІ
Аннотации
Аналізуецца сістэма духоўна-маральных хрысціянскіх каштоўнасцей як аснова працэсу
міжасобаснай камунікацыі ў кантэксце сучаснай сацыяльнай прасторы як на узроўні ўзаемаадносін
індывіда з канкрэтнай сацыяльнай рэчаіснасцю, так і чалавека з чалавекам. Даследуецца месца і роля
духоўных каштоўнасцей хрысціянства ў фарміраванні маральнай свядомасці і маральнай дзейнасці
сучаснага беларускага грамадства. Духоўна-маральныя каштоўнасці хрысціянства як аснова
міжасобаснай камунікацыі раскрываюць адносіны чалавека з сацыяльнай прасторай (біблейскія
запаведзі, хрысціянскі духоўна-маральны ідэал, прынцыпы паводзін, зносін і дзейнасці, нормы і ацэнкі)
і выказваюць асабістае стаўленне чалавека да чалавека (любоў як галоўнае маральнае пачуццѐ і стан,
духоўна-маральныя мэты, матывы, устаноўкі і каштоўнасныя арыентацыі). Каштоўнасць любові –
аснова сістэмы хрысціянскіх каштоўнасцей, закліканая выконваць ролю аператара, які выбудоўвае
перспектывы для сацыяльнай практыкі ў сучасных умовах.