Роля роднай мовы пры фарміраванні беларускай тэрміналогіі
Abstract
У артыкуле разглядаюцца этапы фарміравання беларускай тэрміналогіі (пачатак XX ст., 1920-я гг., 1930-я гг., 1950-я–1980-я гг., 1990-я гг., сучасны этап). Лексічная і словаўтваральная сістэмы беларускай мовы з’яўляюцца асноўнымі крыніцамі фарміравання нацыянальнай тэрміналогіі. У якасці сродкаў папаўнення тэрміналагічнай лексікі разглядаюцца словаўтварэнне, перасэнсаванне значэння, дэархаізацыя.