Крыніцы лінгвістычнай факталогіі: Баркулабаўскі летапіс
Abstract
На аснове публікацый мовазнаўчага характару разглядаюцца падыходы да асэнсавання навуковай значнасці выдатнага помніка беларускага пісьменства – Баркулабаўскага летапісу. У артыкуле раскрываецца выключнае значэнне летапісу не толькі для вывучэння беларускай гісторыі, але паказваецца яго каштоўнасць у якасці крыніцы адметных рысаў старажытнай беларускай мовы, якія ў сістэме дайшлі да нашага часу і сталі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Свецкі характар помніка, спалучэнне ў ім высокіх мастацкіх якасцей і глыбінных фальклорных традыцый забяспечылі твору належнае месца сярод беларускай духоўнай спадчыны.