Жанравыя мадыфікацыі навелы на сучасным этапе
Аннотации
Артыкул прысвечаны вызначэнню спецыфікі жанрава-мастацкіх тэндэнцый у беларускай навелістыцы другой паловы ХХ стагоддзя. У выніку супастаўляльнага аналізу навелы ў айчынным і cусветным прыгожым пісьменстве (на прыкладзе амерыканскай літаратуры) выяўлена, што гэты жанр у сучаснай літаратуры развіваецца ў накірунках: звароце да першакрыніц, да вызначальных элементаў класічнай паэтыкі; узаемадзеянні з жанрам апавядання, што прывяло да мадыфікацыйных утварэнняў: навелістычнага апавядання, апавядальнай гісторыі з навелістычнай асновай, навелы-апавядання.