Дэндралагічныя сімвалы ў жанрах вуснай паэзіі беларусаў
Аннотации
У дадзенай працы пры дапамозе функцыянальна-семантычнага і структурна-тыпалагічнага метадаў даследуецца семантыка дэндралагічных сімвалаў у жанрах вуснай паэзіі беларусаў. Устаноўлена, што міфапаэтычная семантыка дэндралагічных сімвалаў выяўляе адметныя аспекты і ў розных жанрах вуснай паэзіі, і ў розных формах беларускай традыцыйнай культуры. Усталёўваючы парадыгматычныя адносіны з сімваламі іншых кодаў, дэндралагічныя сімвалы падпарадкоўваюцца канкрэтным сінтагматычным адносінам і, у залежнасці ад кантэксту твора пэўнага жанру, здольны выяўляць амбівалентныя значэнні, звязвацца з сістэмай устойлівых касмалагічных, прыродных і метафізічных апазіцый.