БЕЛАРУСКІЯ ПАЛАНАФІЛЬСКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (1921–1937 гг.): АРГАНІЗАЦЫЙНАЯ СТРУКТУРА І ПРАГРАМНЫЯ МЭТЫ
Аннотации
Артыкул прысвечаны праблеме дзейнасці ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд беларускіх паланафільскіх арганізацый і партый. Галоўная ўвага надаецца аналізу арганізацыйнай структуры паланафільскай плыні беларускага руху і разгляду палітычных праграм Краёвай сувязі, Часовай беларускай рады, Беларускай радыкальнай народнай партыі, групы Луцкевіча – Астроўскага і іншых арганізацый. Зроблены высновы аб адсутнасці ў беларускіх паланафілаў моцнай арганізацыйнай структуры.