СТАНАЎЛЕННЕ ТЭЛЕГРАФНАЙ СУВЯЗІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (30–60-я гг. XIX ст.)
Аннотации
У дадзеным артыкуле ўпершыню ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі комплексна аналізуецца працэс пракладкі ліній аптычнага і электрамагнітнага тэлеграфа, вызначаны тэндэнцыі развіцця сістэмы адміністрацыйных установаў тэлеграфнай сувязі на тэрыторыі Беларусі ў 30–60-я гг. XIX ст., ахарактыразавана іх арганізацыйна-штатная структура і дынаміка фінансавага забеспячэння. Каштоўнасць змешчаных у артыкуле звестак, а таксама навуковая абгрунтаванасць асноўных высноваў даследавання заснавана на выкарыстанні аўтарам шырокага комплексу як апублікаваных заканадаўча-нарматыўных актаў, так і неапублікаваных дакументаў з фондаў Нацыянальных гістарычных архіваў Беларусі ў Мінску і Гродне, Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Вільнюсе.