Раман «Млечны шлях» Кузьмы Чорнага: універсальнасць вобразнай сістэмы
Аннотации
У артыкуле разглядаецца роля асноўных вобразаў у мастацкай сістэме рамана Кузьмы Чорнага «Млечны шлях». Звернута ўвага на асноўныя асаблівасці твора: спосаб увядзення герояў, умоўнасць мастацкай прасторы, непрамыя сэнсавыя сувязі і інш. Аўтар падкрэслівае асаблівую ролю вобразаў дрэва і жанчыны, а таксама паху дрэва ў прозе Чорнага, праводзіць паралелі з іншымі творамі пісьменніка.