Постсавецкі кантэкст вачыма ветэрана Вялікай Айчыннай вайны (на матэрыяле аповесцей 1980–1990-х гг. В. Астаф’ева, Р. Бакланава, В. Казько)
Аннотации
Разглядаецца асэнсаванне тэмы Вялікай Айчыннай вайны рускімі пісьменнікамі-франтавікамі, прадстаўнікамі «лейтэнанцкай прозы» В. Астаф’евым і Р. Бакланавым, а таксама беларускім пісьменнікам, сведкам ваенных падзей В. Казько ў жанры аповесці, створанай у познесавецкі і паслясавецкі час. Аўтараў яднае зварот да праблем ветэрана ў эпоху перабудовы і грамадскіх пераўтварэнняў другой паловы 1980–1990-х гг. Пісьменнікі адлюстравалі праявы грамадска-палітычнага крызісу і яго наступствы: працэсы пераасэнсавання ідэалаў, скасаванне былых ідэалагічных прыярытэтаў, сацыяльныя і псіхалагічныя траўмы воіна-ветэрана ў постсавецкім грамадстве.