Антанімія ў беларускай тэрміналогіі індустрыі турызму і гасціннасці
Abstract
На матэрыяле кантэкстуальных крыніц вызначаны поўны корпус турыстычных тэрмінаў, звязаных антанімічнай залежнасцю. Ахарактарызаваны семантычныя адносіны антанімічных спецыяльных найменняў. Выяўлены падставы проціпастаўлення навуковых паняццяў. Разгледжана фармальная структура антанімічных тэрмінаадзінак. Акрэслены характар узаемаадносін антаніміі і сінаніміі ў турыстычнай тэрміналагічнай лексіцы.