Культура і афарыстыка: моўны аспект
Аннотации
Разглядаюцца пытанні ўзаемадзеяння культуры і афарыстыкі ў моўным аспекце. Мова – гэта спасціжэнне культурнай інфармацыі, якая ў ёй закадзіравана: афарыстыстычны склад мовы – адзін з найбольш празрыстых складнікаў мовы культуры, таму што ў ім адлюстраваныя характаралагічныя рысы светабачання, якія рэфлексіўна суадносяцца носьбітамі мовы з самой гэтай мовай. Разглядаюцца паняцці нацыянальнай карціны мовы і нацыянальнай афарыстыкі. Прыводзіцца шэраг афарыстычных выказванняў, якія адлюстроўваюць той факт, што афарыстычныя выслоўі з’яўляюцца нацыянальна-культурным кампанентам мовы. Даследаванне культуры і афарыстыкі ў моўным аспекце мае істотнае значэнне для далейшай распрацоўкі праблем лінгвастылістыкі і ідыяматыкі беларускай мовы.