СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРАЛОГІЯ: ПРАБЛЕМА ПАБУДОВЫ ТЭОРЫІ
Abstract
Разгледжаны канцэптуальныя схемы, з якіх зыходзяць беларускія даследчыкі культуры, пад-
крэсліваецца неабходнасць асэнсавання гэтых схем і абмеркавання перспектыў іх развіцця. Адзначаецца,
што ў культуралогіі ўжываецца мноства тэарэтычных падыходаў, кожны з якіх раскрывае адзін з ас-
пектаў культуры. У сучаснай беларускай культуралогіі важна выходзіць з характару тых працэсаў, якія
ў дадзены момант адбываюцца ў краіне. Неабходны пераход ад назапашвання эмпірычнага матэрыялу
па гісторыі і сучасным стане беларускай культуры да яго тэарэтычнага асэнсавання. Культуралагіч-
ныя даследаванні ва ўмовах сучаснай Беларусі маюць практычны характар. Праз іх асэнсоўваецца спе-
цыфіка нашай культуры і вызначаюцца накірункі яе развіцця.