Аднаактовыя п’есы ў станаўленні творчай ідывідуальнасці Георгія Марчука
Аннотации
Артыкул прысвечаны разгляду малафарматнай драматургіі ў творчасці Г. Марчука, яе ролі і ўплыву ў фарміраванні творчай індывідуальнасці пісьменніка. Тэарэтычнай асновай работы ,бяруцца даследаванні В. Яцухны і М. Кладо. Асноўны змест складае аналіз аднаактовай камедыі «Магіла Чынгісхана» і п’есы «Дыскатэка». Пры разглядзе першага твора ўвага засяроджваецца на асаблівасцях створанай у п’есе прасторы, на сістэме персанажаў і на такой мастацка-вобразнай характарыстыцы дзеючых асоб, як гаваркія прозвішчы. Пры даследаванні другога твора асаблівая ўвага звяртаецца на адметнасці яго структуры, якая наглядна дэманструе, як у адной п’есе спалучаюцца дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі: рысы малой драматычнай формы і наяўнасць характарыстык, што адрозніваюць шматактовую драматургію ад аднаактовай.