Старонка адраджэння: з назіранняў пра паэму М. Гусоўскага «Песня пра зубра», яе пераклады
Abstract
У артыкуле на прыкладзе «Песні пра зубра» М. Гусоўскага паказваецца ўзмацненне суб’ектыўнага фактару ў літаратуры перыяду Адраджэння, што сталася вядучай прыкметай мастацтва слова часу выпрацоўкі прыёмаў модульнага пісьма, параўноўваюцца на змястоўным, жанрава-стылявым і мікравобразным узроўнях пераклады старадаўняга лацінамоўнага помніка на сучасную беларускую мову Я. Семяжона, У. Шатона, Н. Арсенневай.