Лексіка-семантычныя групы галіцызмаў у беларускай мове
Аннотации
У гэтым артыкуле разглядаюцца лексіка-семантычныя групы слоў французскага паходжання ў лексіконе беларускай мовы на працягу некалькіх перыядаў яе развіцця. У старабеларускі перыяд галіцызмы ў асноўным абазначалі паняцці ўбранства і войска. Лексіка французскага паходжання ў сучаснай беларускай мове характарызуецца семантычнай разнастайнасцю, што дазваляе выдзеліць шэраг лексіка-семантычных груп.