Гісторыя Беларусі ў люстэрку антрапанімікону аповесці Ю. І. Крашэўскага “Кароль у Нясвіжы”
Аннотации
Найважнейшымі рысамі антрапанімічнай прасторы гістарычнай аповесці “Кароль у Нясвіжы” з’яўляюцца пераважнае выкарыстанне імёнаў рэальных гістарычных асоб, а таксама адпаведнасць сэнсавай нагрузкі і формы найменняў герояў структуры і семантыцы іменаслову канца ХVІІІ стагоддзя. Пісьменнік нярэдка актуалізуе этымалагічную семантыку прозвішчаў і мянушак рэальных гістарычных асоб, выказваючы ацэначныя адносіны да персанажаў.