Канцэптуалізацыя свету ў нацыянальным афарыстычным дыскурсе
Аннотации
Апісваецца праблема канцэптуалізацыі свету ў нацыянальным афарыстычным дыскурсе. Разглядаюцца нацыянальныя афарызмы як адлюстраванне нацыянальнай культуры. Абгрунтоўваецца, што адзінкі мовы, у тым ліку маўленчыя і моўныя афарызмы, змяшчаюць лінгвакультурную інфармацыю, паколькі афарызмы адносяцца да сістэмы мовы і ў той жа час да сістэмы культуры. Афарызмы шырока
распаўсюджаныя ў розных нацыянальных культурах і таму з'яўляюцца каштоўным сродкам захавання і перадачы філасофскіх абагульненняў і народнай мудрасці, выконваюць дыдактычныя функцыі і прывабліваюць сваёй лаканічнасцю.