Дзіцячыя дамы на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна ў другой палове 1940-х - 1950-я гады
Аннотации
Адной з вострых праблем сучаснага грамадства з’яўляецца праблема сіроцтва, у першую чаргу
сацыяльнага. Апошнім часам Рэспубліка Беларусь ажыццяўляе адпаведныя мерапрыемствы структурнаарганізацыйнага характару. У сістэме выхавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў,
значнае месца займаюць дзіцячыя дамы. Прадметам дадзенага артыкула з’яўляюцца сацыяльнаэканамічныя, вучэбна-метадычныя і арганізацыйна-кадравыя аспекты дзейнасці дзіцячых дамоў на
тэрыторыі сучаснага Івацэвіцкага раёна, якія асвятляюцца на падставе архіўных матэрыялаў, што
ўпершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак Аналізуюцца і іншыя аспекты дзейнасці дзіцячых дамоў на
тэрыторыі Івацэвіцкага раёна ў другой палове 1940-х – 1950-я гады.