ЗАСТОЛЬНЫ ЭТЫКЕТ СТАРАБЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ XVII–XVIII СТ.: ТЫПАЛОГІЯ, ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ
Аннотации
У артыкуле разглядаецца адзін з істотных элементаў бытавой культуры шляхты часоў Рэчы
Паспалітай – этыкет, у прыватнасці яго значны кампанент – этыкет застольны. Вызначаецца месца гэтага
віду этыкета ў шляхецкай культуры, яго функцыі, а таксама змены, якія адбыліся ў паводзінах за сталом
з першых дзесяцігоддзяў ХVIII ст. і былі звязаны з агульнымі, эпахальнымі пераменамі ў гісторыі
еўрапейскай культуры ў накірунку яе регламентацыі і эстэтызацыі. Шляхецкі застольны этыкет
утрымліваў як характэрныя аўтэнтычныя полікультурныя (поліэтнічныя), так і еўрапейскія элементы;
асноўны вектар яго арыентацыі з XVIII ст. быў заходнееўрапейскі. Гэта праявілася ў нормах паводзін,
сталовых прыборах, характары спажывання ежы. Як культурная з’ява ён прадстаўляў поліэтнічную
культурную шляхетскую супольнасць Рэчы Паспалітай і з’яўляўся адной з яе рэферэнтных праяў.
Шляхецкі застольны этыкет упісваўся ў гісторыка-стылістычную тыпалогію барока і класіцызма.