Заканадаўчая база правядзення камасацыi на землях Заходняй Беларусi ў 1919-1939 гг.
Аннотации
У артыкуле распавядаецца пра заканадаўчае афармленне палітыкі польскіх улад у Заходняй Беларусі ў 1919–1939 гг. па правядзенні камасацыі – звядзенні раскіданых сялянскіх надзелаў у адзін з перанясеннем сюды хаты і сельскагаспадарчых будынкаў і стварэнні такім чынам хутара. Камасацыя ажыццяўлялася перш за ўсё на базе законаў ад 31 ліпеня 1923 г. аб правядзенні камасацыі і ад 14 студзеня 1927 г.
аб выдачы хутаранам ільготных крэдытаў і спрыяла станаўленню ў аграрнай сферы капіталістычных адносін і стварэнню моцных, эканамічна самастойных сялянскіх гаспадарак.