Сельскагаспадарчае развiццё Брэсцкай вобласці ў 1939-1941 гг.
Аннотации
У артыкуле разглядаюцца і аналізуюцца першасныя мерапрыемствы савецкай улады ў галіне
сельскай гаспадаркі Брэсцкай вобласці пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР восенню 1939 года
ўключна да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пры гэтым галоўная ўвага надаецца характарыстыцы тых
мерапрыемстваў, якія былі накіраваны на абмежаванне эканамічнай свабоды і гаспадарчай самастойнасці
селяніна і стварэнне адпаведных умоў для развіцця сялянскай гаспадаркі па сацыялістычным (калгаснам)
шляху. Падсумоўваюцца эканамічныя і сацыяльныя наступствы аграрных пераўтварэнняў, якія, на думку
аўтара, супярэчылі прыроджанай сутнасці сялянскага ўкладу жыцця і мелі яскравы антысялянскі характар.