ДА ГІСТОРЫІ «МАЛАЧАРСКАГА ТАВАРЫСТВА» Ў БАРАНАВІЧАХ (1932–1936 гг.)
Аннотации
У прадстаўленым артыкуле ўпершыню даследуюцца асноўныя этапы развіцця і дзейнасці «Малачарскага таварыства» ў Баранавічах. На аснове аналізу архіўных дакументаў, успамінаў удзельнікаў
арганізацыі, а таксама матэрыялаў перыядычных выданняў 1930-х гг. даецца апісанне асноўных накірункаў гаспадарчага жыцця таварыства і ўмоў яго існавання. Акрамя таго, праводзіцца кароткі аналіз
агульнага стану развіцця малочнай кааперацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, робіцца характарыстыка
заканадаўчай базы дзейнасці «Малачарскага таварыства» ў Баранавічах. Аўтар прыходзіць да высновы,
што, нягледзячы на ціск з боку польскай адміністрацыі і складаныя эканамічныя ўмовы існавання, таварыства не толькі дасягнула некаторых гаспадарчых поспехаў, але і адыгрывала прыкметную ролю
ў жыцці насельніцтва свайго рэгіёна.