ПРЫВІЛЕІ БЯРЭСЦЯ ЯК ПРАВАВАЯ АСНОВА ЯГО САМАКІРАВАННЯ Ў XIV–XVIII стст
Аннотации
У артыкуле аналізуюцца прывілеі, атрыманыя Брэстам на працягу існавання ў ім самакіравання,
заснаванага на магдэбургскім праве. Выкарыстаны граматы, якія апублікаваныя ў друкаваных зборніках,
і тыя, што знаходзяцца ў кнігах Метрыкі ВКЛ. Зроблены высновы аб тым, што прывілей на магдэбургскае права Брэсту 1390 года з’яўляецца пачатковым момантам у станаўленні традыцыі гарадскога права
ВКЛ. У ім быў замацаваны шэраг палажэнняў, якія ў далейшым сталі падставай для фундацыйных прывілеяў іншым гарадам Беларусі. Адсутнасць у ім разгляду цэлага шэрагу пытанняў функцыянавання гарадскога самакіравання дала падставу для далейшага выкарыстання ў гарадскім праве вуснай традыцыі
і звычаёвага права. Вопыт, які такім чынам назапашваўся, далей знаходзіў адлюстраванне на старонках
прывілеяў іншым гарадскім паселішчам. Абшчына самастойна выпрацоўвала нормы, якія датычыліся наменклатуры, колькасці і парадку выбараў службовых асоб самакіравання.