НАЦЫЯНАЛЬНАЯ І РЭГІЯНАЛЬНАЯ КУЛЬТУРА Ў ЛЮСТЭРКУ ІМЕНАСЛОВУ НАВУКОВА-ПАПУЛЯРНАЙ ЛІТАРАТУРЫ СУЧАСНЫХ БЕРАСЦЕЙСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
Abstract
Артыкул прысвечаны вывучэнню лінгвакультуралагічных асаблівасцей анамастыкону навукова-
папулярнай літаратуры сучасных берасцейскіх пісьменнікаў М. Міцковіча, М. Пашкевіча, З. Дудзюк,
В. Емяльянавіч. Апісаны адлюстраваныя ў семантыцы тапонімаў культурныя ўяўленні, якія складаюць
аснову менталітэту славянскіх народаў: звесткі пра культ раслін і жывёл, старажытныя плямёны, рэ-
лігійныя вераванні славян і іх продкаў-арыйцаў, гаспадарчую дзейнасць і інш. Даследавана этымалогія
асабовых імёнаў. Выяўлены тэматычныя групы мянушак, семантыка якіх перадае асаблівасці ўспры-
мання і ацэнкі знешнасці, маральных якасцей, паводзін носьбітаў найменняў. Разгледжана адлюстра-
ванне ў структуры і семантыцы мянушак і прозвішчаў сацыяльнай іерархіі грамадства. Апісаны дыя-
лектныя асаблівасці антрапонімаў. Асэнсавана прагматычная значнасць формаў асабовых імёнаў, про-
звішчаў, мянушак, якія захоўваюць традыцыі іменавання, выражаюць тонкія адценні ацэнак, эмоцый,
пачуццяў, зафіксаваныя ў моўнай свядомасці беларусаў.