УМЕЦЬ ЖЫЦЬ ДУХАМ: ЭТЫЧНА-КАШТОЎНАСНАЕ МЫСЛЕННЕ ПІСЬМЕННІКА ЯНКІ БРЫЛЯ І ЛІТАРАТУРАЗНАЎЦЫ УЛАДЗІМІРА КАЛЕСНІКА
Аннотации
Прадстаўлены маральна-філасофскія, этычныя, чалавеказнаўчыя ідэі творчасці вядомых бела-
рускіх пісьменнікаў Я. Брыля і У. Калесніка. Аргументуецца, што ў 80–90-я гг. ХХ стагоддзя абодва
звярнуліся да аксіялагічнага асэнсавання чалавечага і грамадскага быцця і прызначэння літаратуры.
У час абясцэньвання нацыянальных, народных і агульначалавечых культурных традыцый, дэскрэдыта-
цыі сацыяльна-ідэалагічных асноў грамадства яны паслядоўна сцвярджалі гуманістычныя каштоўнасці.
Тэксты пісьменнікаў-мысляроў Я. Брыля і У. Калесніка ўказанага перыяду нагадваюць філасофскі дыя-
лог і ўтрымліваюць сістэму маральна-этычных, нацыянальна-патрыятычных, хрысціянскіх ідэй. Бела-
рускасць, адчуванне роднай зямлі, народа і мовы абодва творцы лічылі «стрыжнем асобы, чалавечаю
нормай», а крытэрыем змястоўнасці жыцця – ступень далучанасці асобы праз нацыянальнае да су-
светнага гуманістычнага кантэксту чалавецтва.