ГАВАРКІЯ ПРОЗВІШЧЫ Ў КАНТЭКСЦЕ ГІСТАРЫЧНАЙ ПРОЗЫ СУЧАСНЫХ БЕРАСЦЕЙСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
Аннотации
Разглядаюцца ўжытыя ў гістарычнай прозе сучасных берасцейскіх аўтараў прозвішчы перса-
нажаў. Ахарактарызавана паходжанне антрапонімаў. Выдзелены і апісаны тыпы прозвішчаў паводле
ступені семантычнай актыўнасці. Асаблівая ўвага надавалася асэнсаванню ролі кантэксту ў раскрыцці
сэнсавых і эмацыйна-экспрэсіўных магчымасцяў паэтонімаў. Акрэслены функцыі прозвішчаў герояў у мас-
тацкіх творах. Вызначаны асноўныя заканамернасці выбару і ўжывання прозвішчаў-паэтонімаў у гіста-
рычнай прозе.