Спорт у XX стагоддзі: змена сацыяльна-філасофскай парадыгмы
Аннотации
Сацыяльна-эканамічныя змены ў грамадстве ХХ стагоддзя з непазбежнасцю прывялі да новых
формаўтварэнняў у шмат якіх сферах чалавечага жыцця. Мадэрнізацыя вытворчасці, імклівае ўкара-
ненне сучасных тэхналогіяў, агульнае паляпшэнне варункаў у сістэме функцыянавання дзейнасці людзей
адбіліся на фармаванні іерархіі каштоўнасцяў і прыярытэтаў у цэлым. Станаўленне новых грамадскіх
феноменаў, якія неўзабаве сталі дамінаваць у чалавечай супольнасці, не магло не адбіцца на разнастайных падыходах у інтэрпрэтацыі асобных структурных элементаў і традыцыйных уяўленняў. Адной з найбольш папулярных з’яў на працягу апошніх амаль ста пяцідзесяці гадоў становіцца спорт. Ягонае
вылучэнне звязваецца з цэлым шэрагам самых разнастайных аспектаў, якія вельмі хутка стварылі новую адметную сацыяльную рэчаіснасць.