НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЯ АДМЕТНАСЦЬ АНТРАПАНІМІКОНУ ГІСТАРЫЧНАЙ ПРОЗЫ ЗІНАІДЫ ДУДЗЮК, АЛЕСЯ НАВАРЫЧА І ВАЛЯНЦІНЫ КОЎТУН
Abstract
У артыкуле разглядаюцца ўжытыя ў гістарычнай прозе Зінаіды Дудзюк, Алеся Наварыча і Валян-
ціны Коўтун антрапонімы, якія з’яўляюцца носьбітамі каштоўнай інфармацыі пра матэрыяльную і ду-
хоўную культуру беларусаў. Акрэсліваецца дыяпазон сэнсавага і фармальнага вар’іравання асабовых
імёнаў, шматлікія формы якіх з’яўляюцца сродкам стварэння нацыянальнага і рэгіянальнага каларыту
ў творах, інструментам перадачы шырокага спектра эмоцый, ацэнак, пачуццяў літаратурных герояў. Ха-
рактарызуюцца гаваркія прозвішчы персанажаў, вызначаюцца прыёмы актуалізацыі ўнутранай формы
гэтага тыпу антрапонімаў. Акрэсліваюцца тэматычныя групы мянушак, аналізуюцца спосабы ўтварэння
гэтых ацэначна-характарыстычных найменняў персанажаў. Асаблівая ўвага надаецца асэнсаванню ролі
кантэксту ў раскрыцці сэнсавых і эмацыйна-экспрэсіўных магчымасцяў паэтонімаў.