«МОВА» КОЛЕРУ Ў БЕЛАРУСКІМ АБРАДАВА- МІФАЛАГІЧНЫМ ТЭКСЦЕ ПАХАВАННЯ
Аннотации
Артыкул прысвечаны пытанням семантыкі і функцыянавання колеравых сімвалаў у беларускай пахавальна-памінальнай абраднасці і звязаных з ёю вербальных тэкстах. Гісторыка-генетычнае выву-чэнне, якое арыентуецца на дыяхранічны і парадыгматычны разгляд «мовы» колеру як цэласнага фено-мена знакава-сімвалічнай сістэмы абрадава-міфалагічнага тэксту пахавання, дапаўняецца функцыяналь-на-семантычным даследаваннем. Белы, чорны, чырвоны, жоўты, зялёны і сіні колеры інтэрпрэтуюцца як важныя структурна-семантычныя атрыбуты абрадавага тэксту, арганізуючыя фактары міфалагічнай храматычнай камунікацыі, скіраванай на вынас фізічнай смерці з прасторы жыцця і ахову апошняй ад дэ-структыўнага ўздзеянні прадстаўнікоў замагільнага свету.