«ЦІСКІ» ЗМЫКАЮЦЦА: ПОЛЬСКАЕ ЗВЯНО ВЕРСАЛЬСКАЙ СІСТЭМЫ ПАМІЖ ГЕРМАНІЯЙ І СССР ВЯСНОЙ – ЛЕТАМ 1939 г.
Abstract
Польска-германскі палітычны канфлікт, выкліканы адхіленнем Польшчай прапанаванай ёй Бер-лінам ролі сатэліта германскага рэйха, стаў цэнтральным кампанентам міжнароднага палітычнага крызі-су, у якім Еўропа апынулася вясной 1939 г. З самага пачатку гэты канфлікт меў тэндэнцыю перарасці ў ваенную барацьбу, паколькі адзін з бакоў – Германія – не толькі не шукала яго вырашэння мірнымі сродкамі, але і абвастрала яго менавіта дзеля таго, каб у зручны момант выкарыстаць для развязвання вайны за сваё панаванне ў Еўропе. Гісторыя перарастання польска-германскага канфлікта ў барацьбу дзвюх ваенна-палітычных груповак сусветнага маштабу мае вялізную гістарыяграфію, якая працягвае ін-тэнсіўна развівацца. Аднак азнаямленне з беларускай літаратурай па гэтай праблеме дае падставы кан-статаваць выпадзенне большасці публікацый беларускіх гісторыкаў з рэчышча развіцця сусветнай гіста-рыяграфіі. Імі не асвойваецца ні база крыніц, на якую абапіраецца сусветная гістарыяграфія, ні яе кан-цэптуальныя здабыткі (прадстаўленыя ў тым ліку ў найбольш даступных беларускім гісторыкам працах іх расійскіх калег). Такі стан айчыннай гістарыяграфіі стаў адным са стымулаў у выбары аўтарам тэмы гэтага артыкула. Пад «ціскамі» разумеецца прынцыпова негатыўнае стаўленне двух вялікіх суседзяў Польшчы як да польскага кампанента Версальскай сістэмы, так і да гэтай сістэмы ў цэлым. Пры гэтым зыходзім з таго, што змыканне савецка-германскіх геапалітычных ціскоў не было забяспечана аўтама-тычна, яно было магчымае толькі ў пэўнай сітуацыі, абумоўленай як станам Версальскай сістэмы разам з яе польскім кампанентам, так і здольнасцю ціскоў дзейнічаць сінхронна, змыкацца.