З ГІСТОРЫІ СТВАРЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ
Аннотации
У артыкуле на падставе апублікаваных і не ўведзеных у навуковы абарот архіўных матэрыялаў разглядаецца важнае, з пункту гледжання развіцця навукі і культуры БССР, пытанне аб незавершаных спробах выдання нацыянальнай універсальнай энцыклапедыі. Упершыню прычынамі няўдач вызначаюцца не толькі і не столькі палітычныя рэпрэсіі, пачатак Вялікай Айчыннай вайны, колькі іншыя фактары, перадусім мэтазгоднасць (матываваная эканамічнымі і палітычнымі прычынамі) яе з’яўлення ў рэаліях 1930-х гадоў.