Словаўтварэнне ад асноў дзеясловаў іншамоўнага паходжання
Аннотации
Разглядаецца словаўтварэнне назоўнікаў ад іншамоўных дзеясловаў у межах навуковай (філасофска-сацыялагічнай, філалагічнай, псіхолага-педагагічнай, матэматычнай) і навукова-тэхнічнай тэрміналогіі. Вылучаны найбольш пашыраныя мадэлі: V + -нн-е, V + -ацыj-а, V + -оўк-а, V + -атар; апісаны асаблівасці рэалізацыі гэтых мадэлей у розных тэрмінасістэмах. Пры ўтварэнні назваў адцягненнага дзеяння таксама ўжываюцца менш прадуктыўныя мадэлі V + аж; V + -арый. З генетычнага пункту гледжання найбольш актыўнымі ў працэсах словаўтварэння выяўляюцца дзеясловы грэка-лацінскага і французскага паходжання.