СТАН I ПЕРСПЕКТЫВЫ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧАГА ВЫВУЧЭННЯ БРЭСТА (ДА ЮОО-ГОДДЗЯ ГОРАДА)
Аннотации
Прааналізаваны гістарычныя і краязнаўчыя даследаванні горада Брэста, 1000-годдзе якога адзначаецца ў 2019 г. Прадметам вывучэння сталі найбольш значныя і адметныя працы пра Брэст, асаблівая ўвага звернута на публікацыі вучоных і краязнаўцаў пачынаючы з XIX cm. Выдзелены асноўныя перыяды вывучэння гісторыі горада, асаблівасці кожнага з іх. Адзначаны ўклад у гісторыка-краязнаўчыя даследаванні ўстаноў адукацыі (у тым ліку Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна), культуры, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Вылучаны нявырашаныя пытанні, якія застаюцца цяпер у справе вывучэння гісторыі Брэста, зроблены канкрэтныя прапановы аб далейшым выяўленні, навуковай апрацоўцы і ўвядзенні ў навуковы зварот документальных крыніц з фондаў архіваў, бібліятэк, музеяў Беларусі і замежных краін; падрыхтоўцы абагульняючай фундаментальной працы; распрацоўцы слаба вывучаных тэм; каардынацыі гісторыка-краязнаўчай працы; вывучэнні гісторыі г. Брэста ў сярэдніх школах; вучэбнай і навукова-метадалагічнай падрыхтоўцы па краязнаўстве студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей і інш.