Крытэрыі экспрэсіўнасці фразеалагізмаў Брэстчыны
Аннотации
У артыкуле на шматлікіх прыкладах разглядаюцца розныя крытэрыі, якія прадвызначаюць экспрэсіўны план дыялектных фразеалагізмаў. У ім акрэслена, што такая разнастайнасць сродкаў выяўлення экспрэсіі абумоўліваецца складанай прыродай фраземы, якая мае сувязь з усімі моўнымі ўзроўнямі. Да ліку ж універсальных паказчыкаў экспрэсіўнасці фразеалагізмаў адносяцца эмацыянальнасць і ацэначнасць, што заўсёды суправаджаюць выяўленне экспрэсіўнага пачатку.