Выяўленне маральна-этычных і агульнакультурных прыярытэтаў моладзі ў трагікамедыі Андрэя Макаёнка “Зацюканы апостал”: інтэртэкстуальнае вымярэнне
Аннотации
У артыкуле асэнсоўваюцца маральна-этычныя ідэалы моладзі ў трагікамедыі А. Макаёнка “Зацюканы апостал”. Аўтар даследуе праблему ў святле інтэртэкстуальнасці: выяўленне пазіцыі драматурга ў творы праз знакавыя спасылкі на іншыя тэксты, выкарыстанне матываў і алюзій, зварот да сусветнай культурнай спадчыны і хрысціянскіх каштоўнасцей.