Універсальная колеравая трыяда ў міфалагічнай карціне свету беларусаў
Аннотации
На міфа-фальклорным матэрыяле беларускай традыцыі разглядаецца семантыка і функцыянальнасць колеравай трыяды «белае – чырвонае – чорнае», сэнс якой не зводзіцца да сумы значэнняў асобна ўзятых колераў. Між тым кожны са складнікаў трыяды можа функцыянаваць у выглядзе асобнага тыпу сімвала. Прыкметы «белы», «чырвоны» і «чорны» выконваюць ацэначную ролю, указваюць на паходжанне і статус аб’екта, маркіруюць прастору і час.