Асаблівасці выкарыстання і перакладу лексіка-семантычных мадэляў са значэннем намеру і неабходнасці (на матэрыяле лацінамоўных тэкстаў беларускай літаратуры)
Аннотации
Артыкул разглядае прагматычныя аспекты лацінска-беларускага перакладу лексіка-семантычных мадэляў. Цэнтрам даследвання з’яўляюцца прэдыкаты намеру і неабходнасці, якія адыгрываюць значную ролю ў моўных сістэмах арыгінальнага тэксту і перакладу. Аўтар улічвае спецыфіку абодвух моўных структур і прапаноўвае алгарытм пошуку найлепшых лексічных карэлятаў пры перакладзе лацінамоўнага тэксту. Прапаноўваецца разгорнутая сістэма адпаведнасцяў, якая дапамагае вылучыць напрамак перакладчыцкай стратэгіі. Матэрыялам даследвання з’явіліся лацінамоўныя тэксты беларускай літаратуры і іх пераклады, а менавіта "Песня пра зубра" Міколы Гусоўскага, "Пруская вайна" Яна Вісліцкага, трактат "Аб дасканалай паэзіі" Мацея Сарбеўскага. Выкарыстанне інтэнцыянальных і нэцэсіўных прэдыкатаў у арыгінальных тэкстах і магчамасць іх інтэрпрэтацыі на беларускую мову адлюстроўвае не толькі асаблівасці моўных структур, але таксама спэцыфіку лінгвакультурнага асяроддзя.