Рэалізацыя ідэі духоўнасці ў творчасці Т. Бондар
Аннотации
У артыкуле гаворка ідзе пра рэалізацыю ідэі духоўнасці, выяўляецца яе канцэптуальны змест у творчасці беларускай пісьменніцы Таісы Бондар. Робіцца выснова, што ў празаічных творах (ранніх па часе напісання) Т. Бондар разглядае духоўнасць у дыхатамічным аспекце. Трыхатамічны падыход, сугучны поглядам Мікалая Бярдзяева, назіраецца ў творах, напісаных пазней (дзённік «Бог зусім побач», раман «Мечаная»).