Перфарматыўная сутнасць і этымалогія ўласнага імені
Аннотации
Этымалагічнае даследаванне ўласнага імені павінна праводзіцца ў сувязі з катэгорыяй “падзея”. У святле гэтай катэгорыі акт іменавання паўстае як маўленчае перфарматыўнае дзеянне, якое здзяйсняецца шляхам вымаўлення. Прызнанне перфарматыўнай сутнасці катэгорыі ўласнага імені акрэслівае канцэптуальныя контуры яго этымалагічнага даследавання, якое прадугледжвае, па-першае, рэканструкцыю перфарматыва, які з’явіўся матывам для ўзнікнення імені, і, па-другое, тлумачэнне ў святле базавай (фонавай) намінацыі шматлікіх мадыфікацый уласнага імені, якія зацямняюць яго афіцыйна прынятую ў грамадстве формулу.