ПАРТЫЗАНСКІ РУХ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ Ў ПРАЦАХ СУЧАСНЫХ БЕЛАРУСКІХ ДАСЛЕДЧЫКАЎ (2010–2014 ГГ.)
Аннотации
У артыкуле разглядаецца працэс вывучэння партызанскага руху ў вылучаны перыяд. Адзначаецца, што ў даследаванні дадзенай тэмы дасягнуты паэўныя вынікі. Пашырылася крыніцазнаўчая база, з’явіліся калектыўныя выданні, у якіх маюцца спецыяльныя раздзелы, прысвечаныя ўзброенай барацьбе насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Дадзеная праблема знайшла адлюстраванне ў манаграфіях, шэрагу артыкулаў. Вывучэнне гісторыі партызанскай барацьбы працягвалася на ўзроўні дысертацыйных даследаванняў.