Варыянтнасць заходнепалескіх намінацый раслін
Аннотации
Разглядаюцца розныя падыходы да вызначэння паняццяў варыянтнасці, сінаніміі і дублетнасці ў сучасным беларускім мовазнаўстве. Зʼява варыянтнасці прааналізавана на прыкладзе заходнепалескіх намінацый раслін і выяўлены магчымыя прычыны яе ўзнікнення. У заходнепалескіх гаворках зафіксаваны фанетычныя, акцэнтныя, акцэнтна-фанематычныя, марфалагічныя, фанетыка-марфалагічныя і слова-ўтваральныя варыянты батанічных назваў, прыведзены шматлікія прыклады. Асаблівай прадуктыўнасцю сярод прааналізаваных адзінак вызначаецца фанетычная варыянтнасць.