Экзістэнцыяльная свядомасць і формы яе ўвасаблення ў беларускай прозе XX ст.
Аннотации
Экзістэнцыйны тып мастацкай свядомасці ў беларускай прозе ХХ ст. прадстаўлены пераважна ў межах псіхалагічнай рэалістычнай прозы, скіраванай на ўзмацненне быційна-філасофскіх пошукаў з арганічным сінтэзам прыроднай, сацыяльнай і духоўнай форм быцця, пры спалучэнні як рэалістычных, так і авангардных форм аповеду. Экзістэнцыяльная свядомасць рэпрэзентуе сябе праз полівалентнае, шматзначнае слова, акцэнтуалізацыю праблемы парога/мяжы, меніпейную гульню, праз «памежныя» жанравыя формы (філасофскі раман, дакументальна-мастацкая запіскі, споведзь, дзеннікавая проза і інш).