Сінанімічная парадыгма фразеалагізмаў і прыказак
Abstract
Сінанімія з’яўляецца адной з форм праяўлення парадыгматычных адносін не толькі ў лексікалогіі, але і фразеалогіі, парэміялогіі. І ў гэтых раздзелах мовазнаўства дадзеная з’ява праяўляецца па-рознаму. Але паколькі сінанімічнасць устойлівых адзінак мовы не знайшла сістэмнага і ўсебаковага апісання ў беларускім мовазнаўстве, то менавіта на яе і звяртаецца ўвага ў артыкуле. Аналізуюцца розныя погляды на вызначэнне гэтага паняцця, даецца азначэнне сінонімам-фразеалагізмам і сінонімам-прыказкам. Затым у параўнальным аспекце вызначаецца будова сінанімічнага рада, тыпы сіномімаў сярод гэтых моўных адзінак (абсалютныя, семантычныя, стылістычныя і семантыка-стылістычныя), прапануюцца крытэрыі вызначэння дамінанты (выраза, што ўзначальвае сінанімічны рад), разглядаецца граматычная структура сінанімічных выразаў і адпаведна вылучаюцца аднаструктурныя, падобнаструктурныя і рознаструктурныя фразеалагізмы і прыказкі. Адзначаецца, што гэта з’ява больш уласціва фразеалагізмам, чым прыказкам.