Духоўна-светапогляднае вызначэнне асобы і паэзія Зьніча (Алега Бембеля)
Аннотации
У артыкуле акрэслены актуальныя праблемы духоўна-светапогляднага вызначэння сучасніка і падкрэсліваецца вялікая роля нацыянальнай літаратуры як фактара выхавання духоўнай культуры асобы. Заўважаецца, што, насуперак дамінаванню багаборчых, атэістычных ідэй у савецкі час, беларуская літаратура ўтрымлівала значны духоўны, маральна-філасофскі патэнцыял. Аўтар даводзіць, што ў канцы ХХ – пач. ХХІ стст. у беларускай літаратуры склалася духоўна-хрысціянская плынь, выдатным прадстаўніком якой стаў паэт Зьніч (Алег Бембель). Яго творы, народжаныя хрысціянска-этычным мысленнем, сталі з’явай у сучаснай беларускай літаратурнай прасторы.