ФАРМІРАВАННЕ НАВУКІ ПРА СПОРТ У ХХ СТАГОДДЗІ: ГАЛОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
Аннотации
Адносна працяглы час феномен спорту вывучаўся самымi рознымi навукамi. Такое становішча
паспрыяла таму, што ў дадзенай галiне чалавечых ведаў былi напрацаваны адпаведныя тэорыi, назапашаны факты i фактары, створаны тэрмiналагiчны навуковы апарат. Аналiзаваць праблемы спорту
можна і неабходна ў суадносiнах з агульнымi праблемамi функцыянавання грамадства ў цэлым. Пытаннi «навошта», «чаму», «што з’яўляецца мэтай» i г.д. паўстаюць у якасці фундаментальных праблемаў
чалавечага жыцця ўвогуле. Задаваць іх важна з антрапалагiчнага пункту гледжання, таму што сацы-
яльная дзейнасць мае пэўны сэнс, накiрунак i адказнасць. Заўсёды ў гiсторыi чалавечага грамадства людзi пыталiся самi ў сябе: чаму мы як чалавечыя iстоты з’яўляемся такiмi дзiўнымi? Чаму мы заўсёды
хочам ведаць больш i пастаянна павялічваем колькасць навуковай iнфармацыi i ведаў? На працягу ХХ ст.
адбываўся інтэнсіўны працэс вызначэння галоўных мэтаў і задач навукі аб спорце.