АРХЕАЛАГІЧНАЕ ВЫВУЧЭННЕ РЭЗІДЭНЦЫІ САПЕГАЎ У РУЖАНАХ ЭКСПЕДЫЦЫЯЙ БрДУ ІМЯ А. С. ПУШКІНА
Аннотации
Выкладзены асноўныя вынікі палявых даследаванняў археалагічнай экспедыцыі БрДУ імя А. С. Пушкіна на тэрыторыі рэзідэнцыі Сапегаў у г. п. Ружаны Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці. Акцэнт зроблены на пачатак новага этапу археалагічнага вывучэння гэтага аб’екта. Вынікі экспедыцыйнай працы прадстаўлены ў храналагічным парадку, што дазваляе сфарміраваць уяўленні пра этапы назапашвання і сістэматызацыі здабытага археалагічнага матэрыялу па кожным аб’екце палацавага комплекса. Выказаны шэраг заўваг і меркаванняў адносна асаблівасцей архітэктуры, захаванасці рэшткаў першапачатковай рэзідэнцыі Сапегаў, а таксама матэрыяльнай культуры насельніцтва рэзідэнцыі ў перыяд Новага часу.