Час як лексіка-семантычная катэгорыя ў летапісным тэксце
Abstract
У артыкуле разглядаецца своеасаблівасць напаўнення лексіка-семантычнай катэгорыі "час" у старарускім і старабеларускім летапісных тэкстах. Адзначаецца падабенства ў сістэме абазначэнняў часу, што тлумачыцца ўстойлівымі традыцыямі летапісання, агульнасцю веравызнання летапісцаў, арыентацыяй на царкоўны каляндар, функцыянаваннем інтэрнацыянальных найменняў каляндарнага часу. Выяўляюцца адрозненні моўнага і культуралагічнага плану.