Выхаванне ў вышэйшай школе: метадалагiчны аспект
Аннотации
У артыкуле зроблена спроба асэнсаваць выхаваўчы працэс у вышэйшай школе з метадалагічных пазіцый. Дамінантным у даследаванні істотна нераўнаважнага працэсу выхавання з’яўляецца сінергетычны падыход. Працэс выхавання даследуецца як адкрытая нераўнаважная сістэма, у якой фактар выпадковасці можа адыграць вырашальную ролю; генезіс выхаваўчага працэсу забяспечваецца спосабамі ініцыіравання ўласных тэндэнцый развіцця сістэмы выхавання ў вышэйшай школе.
Задача педагога заключаецца ў тым, каб стварыць найбольш аптымальныя ўмовы для выкарыстання сфармуляваных заканамернасцяў у практычнай дзейнасці.