ЗАСЦЯНКОВАЯ ШЛЯХТА БРЭСЦКАГА І КОБРЫНСКАГА ПАВЕТАЎ У МАТЭРЫЯЛАХ ГУБЕРНСКАЙ АДМІНІСТРАЦЫІ 1863–1864 гг.
Abstract
У артыкуле аналізуюцца статыстычныя дадзеныя адносна засцянковай шляхты Брэсцкага і Кобрынскага паветаў Гродзенскай губерні, сабраныя мясцовай дзяржаўнай адміністрацыяй у 1863– 1864 гг. Гэтыя дадзеныя дазваляюць выявіць дэмаграфічныя структуры азначанай сацыяльнай групы, а таксама вызначыць ступень удзелу яе прадстаўнікоў у паўстанні 1863–1864 гг. Большасць мясцовай шляхты пражывала ў невялікіх нуклеарных сем’ях. Адсутнічала ў межах свайго сталага пражывання адносна невялікая колькасць асобаў. На падставе дадзеных крыніц нельга гаварыць пра масавы ўдзел прадстаўнікоў засцянковай шляхты названых паветаў у паўстанні.